Экскурсия в рамках пилотного проекта

28.03.2022
28 сакавіка вучні старэйшых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Дубраўская сярэдняя школа” ў межах “Пілотнага праекта” наведалі адзін з найстарэйшых літаратурных музеяў Беларусі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, які быў заснаваны 25.05.1944 г., а адкрыты для наведвальнікаў 20.09.1945 г. Музей збірае, захоўвае, даследуе і інтэрпрэтуе спадчыну Янкі Купалы (1882-1942).

Школьнікі здзейснілі завочнае падарожжа “Шляхі паэта” па чатырох філіялах музея Янкі Купалы, па тых мясцінах, якія звязаны з жыццём і творчасцю народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з экспазіцыяй, якая распавядае пра жыццё і творчасць Янкі Купалы, з яго роляй у гістарычным і культурным развіцці краіны ў нацыянальным і еўрапейскім кантэкстах; са значнымі праектамі апошніх гадоў: стварэннем новай пастаяннай экспазіцыі, выданнем каталога "Аўтографы першага Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы", грамадска-культурнай акцыяй "Чытаем Купалу разам", выставай да 100-годдзя п'есы "Паўлінка" і 120-годдзя У.Луцэвіча. Найбольш каштоўнымі музейнымі экспанатамі, якія ўразілі дзяцей, сталі аўтографы, прыжыццёвыя выданні і партрэты Янкі Купалы, фатаграфіі і асабістыя рэчы паэта і яго сям'і.

Добры настрой і незабыўныя ўспаміны – гэта тое, што засталося ў экскурсантаў пасля наведвання музея.