МО учителей-предметников

Праектаванне вучэбнага занятку з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў візуалізацыі інфармацыі

05.11.2021

05.11.2021 ва ўстанове адукацыі “Дубраўская сярэдняя школа” прайшло пасяджэнне настаўнікаў-прадметнікаў па тэме «Праектаванне вучэбнага занятку з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў візуалізацыі інфармацыі».

Сваім вопытам па:

праектаванню вучэбных заняткаў з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў візуалізацыі інфармацыі;

па выкарыстанню сродкаў кагнітыўнай візуалізацыі (інтэлект-карты, карты паспяховасці, інфаграфіка, логіка-смыславыя мадэлі) як інструмента адлюстравання вучэбнага матэрыялу;

актуальнымі метадамі і прыёмамі кагнітыўнай візуалізацыі і іх прымяненнем для рашэння розных вучэбных задач у адукацыйным працэсе;

метадамі і прыёмамі развіцця пазнавальных здольнасцей і крытычнага мыслення вучняў сродкамі тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення падзяліліся наступныя настаўнікі: Грыгор’ева М.Ф. (на ўроках мовы і літаратуры).

Усава А.В. (на ўроках гісторыі і грамадазнаўства).

 

Міхнавец К.М. (на ўроках нямецкай мовы).

Бародзіч Г.А. (на ўроках працоўнага навучання).

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце выступіла са справаздачай аб выніках удзелу навучэнцаў ДУА “Дубраўская сярэдняя школа” ў першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у 2021/2022 навучальным годзе.

Настаўнікі распрацавалі памяткі па падрыхтоўцы вучняў да ўдзелу ў прадметных алімпіядах, сталі ўдзельнікамі дзелавой гульні з прымяненнем прыёмаў “Воблака слоў”, “Інфаграфіка”, “Кросэнс”.

Настаўнік працоўнага навучання Сарачынскі А.Г. падзяліўся навінамі з курсаў па тэме “Фарміраванне метапрадметных кампетэнцый вучняў на ўроках працоўнага навучання”.

свернуть