Неделя химии

21.02.2022

           З 14.02 па 18.02.2022 года ў школе прайшоў  “Тыдзень хіміі”. У рамках тыдня  прайшла інтэлектуальныя гульня для 10-11 класаў “Знаўцы хіміі і фізікі”, пазнавальная інтэлектуальная гульня для 9 класа “Паляўнічыя за   электронамі”, віктарына для 7 класа “Гэта цікава” і падарожжа ў першую хімічную лабараторыю, інтэлектуальны марафон “Пазнай хімічны элемент.” Вучні пашырылі свае веды па хіміі,  працавалі ў камандах, адказвалі на складаныя пытанні, праходзілі лабірынты, разгадвалі хімічныя загадкі.

         У 9 класе быў праведзены  інтэграваны ўрок па біялогіі і хіміі “Кроў. Захворванні крыві.” На ўроку выкарыстоўваліся метады візуалізацыі вучэбнага працэсу, што дазволіла вучням добра засвоіць   вучэбны матэрыял.

        У 8-11 класах прайшлі віктарыны  “Ці ведаеце вы хімію і біялогію?”  “Ці ведаеце вы хімію і геаграфію?”  Вучні адказвалі на пытанні, якія патрабавалі веды не толькі па хіміі, але і па біялогіі і геаграфіі. 

        Таксама быў праведзены конкурс на лепшы сшытак па хіміі. У гэтай намінацыі лепшымі былі сшыткі: Колас Карыны (11клас), Дзмітрачэнка Дар’і (10 клас), Ярмоліч Анастасіі (9 клас), Гулякевіч Кіры (8 клас).