Я ганаруся, што я грамадзянін сваёй краіны!

22.09.2021
Я родным краем ганаруся І ведаю – Я не адзін. Я – Грамадзянін Беларусі, Зямлі сваёй адданы сын. Усё, што тут, – маё па праву, Свой лёс з Айчынаю дзялю. Я нашу родную дзяржаву Як маці мілую люблю...

З 16 па 22 верасня 2021г. прайшла Рэспубліканская патрыятычная акцыя “Я ганаруся, што я грамадзянін сваёй краіны”, прыўрочаная Дню народнага адзінства.  У нашай школе ў межах акцыі былі праведзены наступныя мерапрыемствы:

адзіная гадзіна інфармавання “Я ганаруся, што я грамадзянін сваёй краіны” (для 1-11кл.);

гульня-віктарына “Піянер, ведай свой край”;

віртуальная экскурсія “Па знакамітых мясцінах Беларусі” (для 5-8 кл.);

акцыя “За чысціню роднага краю”(для 1-11кл);

дыялог “Мы, беларусы, - мірныя людзі” (9-11кл.)