Зімовы маршрут

08.02.2024
Мінская вобласць прыняла эстафету Рэспубліканскага патрыятычнага працоўнага праекта «Зімовы маршрут». 8 лютага 2024 года Дубраўскую сярэднюю школу наведалi студэнты-байцы патрыятычнага атрада "Натхненне".

 Чацвёрты дзень у Пухавiцкiм раёне ў межах Рэспублiканскага патрыятычнага працоўнага праекта "Зiмовы маршрут", прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, знаходзяцца студэнты розных навучальных устаноў. Студэнтскую моладзь Беларусi i Расii сустракалi радушна: экскурсiя па школе, у музей, заняткi i майстар-класы з навучэнцамi, частаваннi з пiрагамi ды блiнамi, цiкавая канцэртная праграма, якая падцвердзiла, што мы разам, яднаныя любоўю да роднай краiны, жаданнем усiм мiру i шчасця. На развiтанне... агульнае фота, падарункi, пажаданнi сустрэч, cяброўства i натхнення.