Увага! Увага! Увага!

20.05.2023
Дзіцячы аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем “Краіна цудаў”, які будзе дзейнічаць на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Дубраўская сярэдняя школа” у перыяд з 1 па 21 чэрвеня 2023г., запрашае навучэнцаў нашай школы цікава і з карысцю правесці разам з намі свой летні адпачынак.

Кожны з 18 дзён будзе змяняцца новым прыпынкам: “ПАТРЫЁТ”, “ПРЫРОДА”, ”МЫ САМІ З ВУСАМІ”, “СПОРТ ”, «SUPER-SEKRET», “ЭРУДЫТ”, “МОДА-nevs”“ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ і іншыя.

Для камплектацыі атрадаў аб’яўляем набор навучэнцаў агульнай колькасцю 20 чалавек.  

Напрыканцы змены будуць падведзены вынікі. За актыўны ўдзел у інтэлектуальных, творчых, забаўляльных і спартыўных мерапрыемствах ёсць магчымасць атрымаць узнагароду-падарунак.

У нас вас чакаюць:

  • Збалансаванае трохразовае харчаванне;
  • Гульнявая забаўляльная праграма;
  • Цікавыя адкрыцці;
  • Спартыўныя гульні і прагулкі;
  • Яркія і незабыўныя ўспаміны!

Начальнік ДАЛ “Краіна цудаў” намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце В.С. Жураўлевіч

Тэлефон для даведак:  80171376139