Калядныя прыгоды

06.01.2022

На зімовых канікулах вучняў нашай школы  чакала забаўляльная  калядная праграма “Скрадзеныя Каляды” у музейным комплексе “Дукорскі маёнтак”.

Дзеці адчулі сябе сапраўднымі калядоўшчыкамі. Іх чакала батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад”, калядаванне разам з Механошам, пошук каляднай зоркі, пачастункі і падарункі, катанне на брычцы і знакаміты перакулены дом. Хоць дукорскі Нячысцік не вельмі радаваўся калядоўшчыкам і імкнуўся сапсаваць увесь адпачынак, але ўсе непрыемнасці дзецям былі ніпачым: іх пераадолелі разам батлеямі і Траскуном.