МО классных руководителей

Активизация педагогических и воспитательных возможностей учителей и их законных представителей в рамках гражданско-патриотического воспитания учащихся

04.01.2023

04.01.2023 года адбылося вучэбна-метадычнае аб’яднанне (ВМА) класных кіраўнікоў па тэме “Актывізацыя педагагічных і выхаваўчых магчымасцей настаўнікаў і іх законных прадстаўнікоў у рамках грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў”. Мэта правядзення: распаўсюджанне вопыту класных кіраўнікоў, спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай службы па выхаванню патрыятычных перакананняў і прывіццю агульнаграмадзянскіх каштоўнасцяў, па фарміраванні пачуцця грамадзянскай адказнасці, грамадскай актыўнасці. Формай правядзення ВМА была абрана  метадычная студыя.

Былі прапанаваны наступныя пытанні для абмеркавання:

1. Сістэма грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе і сям’і.

                                                                                                  Жураўлевіч В.С.

2. Эфектыўныя формы работы з вучнямі ў сферы грамадзянска-патрыятычнага выхавання.

                                                                                                  Міхнавец К.М.

3. Краязнаўства – аснова фарміравання патрыятычнага выхавання.

                                                                                                   Грыгор’ева М.Ф.

Практычная частка ўключала:

  1. Распрацоўка рэкамендацый для класнага кіраўніка па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні.
  2. Абмен вопытам работы. Наведванне і аналіз выхаваўчых мерапрыемстваў.

 

свернуть

Роль классного руководителя в профилактике безнадзорности и правонарушений учащихся, профилактике семейной неблагонадежности и фактов жестокого обращения с детьми.

31.10.2022

31.10.2022 года  адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання (далей ВМА) класных кіраўнікоў установы адукацыі. Формай  правядзення была абрана канферэнцыя ідэй.

Кіраўнік ВМА Жураўлевіч В.С. сумесна з класнымі кіраўнікамі абмеркавалі наступныя пытанні: Роля класнага кіраўніка ў прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў навучэнцаў, прафілактыцы сямейнай нядобранадзейнасці і фактаў жорсткага абыходжання з дзецьмі.

                                                                                                   Жураўлевіч В.С.

  1. Формы і метады работы класнага кіраўніка з навучэнцамі і бацькамі па бяспечным карыстанні сеткай інтэрнэт, накіраваныя на блакіраванне небяспечнага кантэнту.

                                                                                          Шынкаревіч Т.А.

  1. Здароўезберагальныя тэхналогіі, іх выкарыстанне ў рабоце класнага кіраўніка; актывізацыя дзейнасці класных кіраўнікоў у сферы правядзення навучання дзяцей гігіенічным навыкам і матывавання да адмовы ад шкодных звычак.

                                                                                           Паўлоўская Н.І.

Практычная частка прадугледжвала:

  1. Выпрацоўку рэкамендацый для законных прадстаўнікоў “Небяспекі, якія чакаюць падлеткаў у сетцы Інтэрнэт”, для навучэнцаў “Правілы працы ў сетцы Інтэрнэт”,  для класных кіраўнікоў па павышэнні  ўзроўню выхаванасці ў сетцы Інтэрнэт.
  2. Складанне алгарытму дзеяння пры выяўленні насілля ў адносінах да непаўналетніх, суіцыдальных паводзін, працэдура наведвання сям’і, ацэнка бяспечных умоў пражывання ў сям’і непаўналетняга.

свернуть

Поиск путей повышения уровня информационной культуры и безопасности участников образовательного процесса

04.01.2022

В условиях интенсивного развития и распространения новых информационно-коммуникационных технологий формирование информационной культуры и подготовка обучающихся к жизни в информационном обществе остается актуальным направлением воспитательной работы.

04.01.2022 года состоялось методическое обьединение классных руководителей ГУО “Дубровская средняя школа”. Для рассмотрения педагогов была предложена тема “Поиск путей повышения уровня информационной культуры и безопасности участников образовательного процесса”. Целью данного методического объединения было повышение компетентности педагогов в вопросах информационной культуры обучающихся.

Для обсуждения были предложены следующие темы:

  1. Формирование информационной культуры и безопасности участников образовательного процесса. В. С. Журавлевич
  1. Формы, методы и приёмы путей повышения уровня информационной культуры обучающихся и их законных представителей. В. С. Журавлевич

    3. Информационно-психологическая безопасность несовершеннолетних в сети Интернет.        Т. А. Глинская

Как сделать так, чтобы мир, окружающий человека, стал для него интересным, важным, манящим?

Какие условия необходимо создать, чтобы ребенок, школьник захотел потрогать этот мир, открыть его сокровища для себя?

Как сделать мир информации необходимым для современного школьника?

Как научить его отбирать и выбирать именно ту информацию, которая будет ему полезна?

На эти вопросы старались дать ответы участники методического объединения.

Результатом коллективной деятельности педагогов стали разработки презентаций для учащихся и их законных представителей по следующим темам: «Опасности, с которыми вы можете встретиться в Интернет–пространстве, и рекомендации, как от них избавиться», «Правила работы в сети Интернет для учащихся», «Советы по безопасности в сети Интернет для законных представителей детей». А так же составление словаря интернет-угроз.

 

 

свернуть

Сістэмны падыход у фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў

04.11.2021

04.11.2021 года

адбылося метадычнае аб’яднання класных кіраўнікоў

ДУА “Дубраўская сярэдняя школа”

Тэма: Сістэмны падыход у фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў.

Мэта: вызначэнне шляхоў і спосабаў удасканалення работы па грамадзянскаму і патрыятычнаму  выхаванню навучэнцаў.

Форма правядзення: дыстанцыйна, публікацыя матэрыялаў на сайце школы.

Пытанні для абмеркавання:

    1. Сучасныя выхаваўчыя тэхналогіі па фарміраванні ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

                                                                     Жураўлевіч В.С.

Сістэма грамадзянска-патрыятычнага выхавання

   Вялікія палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя пераўтварэнні, што адбываюцца ў апошнія дзесяцігоддзі ў Беларусі, звязаныя са станаўленнем яе дзяржаўнасці і нацыянальнай незалежнасці, шмат у чым абумовілі якасна новы падыход да асэнсавання выхаваўчых задач, што стаяць сёння перад нашай школай.

     Сучасныя патрабаванні да выхавання маладога пакалення, свядомых грамадзян, вартых прадстаўнікоў сваёй нацыі, сваёй краіны ляжаць у аснове Канцэпцыі і Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі ў Рэспубліцы Беларусь. Забеспячэнне духоўнага і фізічнага станаўлення асобы, падрыхтоўка маладога пакалення да жыцця ў грамадстве, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, фарміраванне ў яго маральных перакананняў, культуры паводзін, эстэтычнага густу патрабуе сістэмнага падыходу ў выхаванні вучняў.

   Акрэсліваючы свае погляды на праблему фарміравання нацыянальна свядомай асобы ў сучасным выхаваўчым працэсе ў школе, настаўнікі нашай школы імкнуцца абнавіць існуючыя формы выхавання, актывізаваць і накіраваць дзейнасць вучняў на нацыянальна-культурнае адраджэнне, абапіраючыся на багаты шматвяковы вопыт пакаленняў, на спадчыну: на нацыянальную культуру, гісторыю, літаратуру і фальклор нашага народа, каб мы маглі выхаваць высокаадукаваную асобу, чалавека з вялікай літары.

   Нацыянальная самасвядомасць нараджаецца і фарміруецца ў нетрах кожнай нацыі. Яна звязана з пачуццём любові да бацькоў, родных, дзяцей, да зямлі, на якой нарадзіўся і вырас, да культуры, традыцый роднага краю. А гэта тое, без чаго немагчыма стаць сапраўдным грамадзянінам. Ад узроўню сфарміраванасці нацыянальнай самасвядомасці залежыць прагрэс краіны і нацыі ў цэлым. На сучасным этапе ўсё робіцца для таго, каб сфарміраваць і выхаваць сацыяльна актыўную асобу, здольную зацвердзіць сябе ў грамадстве, прадставіць сябе як чалавека –грамадзяніна сваёй дзяржавы. Таму мы ўсё больш пераконваемся ў тым, што асновай  адукацыйна-выхаваўчай сістэмы ў краіне павінны стаць нацыянальная гісторыя і культура. Бо менавіта адраджэнне нацыянальных традыцый аказвае станоўчы ўплыў на выхаванцаў.

У першай чвэрці 2021/2022 навучальнага года ў нашай школае былі запланаваны і праведзены наступныя  мерапрыемствы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні: свята першага званка “Першы дзень верасня”, тыдзень беларускага пісьменства і друку, мерапрыемствы да Дня Міру, Дня Народнага Адзінства, 30-годдзя СНД, адзіныя дні інфармавання ШАГ, акцыі “Клопат”, “Помнік” тэматычныя спартыўныя спаборніцтвы  і інш.

   Добрай традыцыяй нашых дзён па зберажэнні багацця нацыянальнай культуры, фарміраванні любові да Айчыны, свайго народа стала правядзенне кожны год у верасні тыдня пісьменства і друку.

         Адным з важнейшых напрамкаў работы ў накірунку грамадзянска-патрыятычнага выхавання з’ўляецца выхаванне палітычнай культуры вучняў. Найбольш распаўсюджанай формай палітычнай асветы з’яўляюцца тэматычныя і абзорныя інфармацыйныя гадзіны, якія праводзяцца ў школе кожны тыдзень. Класныя кіраўнікі пры правядзенні інфармацыйных гадзін выкарыстоўваюць разнастайныя формы і метады:інфарм-дайджэст, інфармацыя +, пытайцеся – адказваем, гутаркі “за круглым сталом”, палітычныя гутаркі, прэс – агляды і г.д.

 

У сучасных умовах выхаваць у школьнікаў любоў да Радзімы, патрыятызм, адказнасць, павагу і інтарэс да гісторыі Айчыны, аб’яднаць іх на аснове высокіх ідэалаў дапаможа вывучэнне нацыянальных традыцый і культуры беларускага народа. Традыцыйным стала правядзенне выхаваўчых мерапрыемтсваў у школьным музейным кутку.

Пад кіраўніцтвам педагога -арганізатара Усавай А.В. наша піянерская дружына  і пярвічная арганізацыя “БРСМ”  прымаюць актыўны ўдзел у школьных і раённых мерапрыемствах і акцыях, якія садзейнічаюць выхаванню сапраўдных грамадзян нашай краіны.

Сапраўдны чалавек, як сказаў Сухамлінскі, выражае сябе ў перакананнях і пачуццях, у волі і імкненні, у адносінах да людзей і да самога сябе. Патрыётамі не нараджаюцца, патрыётамі становяцца. А дапамагчы ў гэтым дзецям – задача педагогаў.

 

Выхаваўчыя тэхналогіі па фарміраванні ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі

Шмат напісана аб тым, як важна з маладых гадоў далучаць падрастаючае пакаленне да роднай культуры, аб тым, што гэта выхоўвае ў дзяцей пачуццё гонару за Айчыну і глыбокую павагу да яе. Таму вывучэнне культуры сваіх продкаў, гісторыі свайго народа дзецям неабходна. У далейшым гэта дапаможа ім праяўляць цікавасць і паважліва ставіцца да нацыянальных традыцый іншых народаў. Такім чынам, фарміраванне асноў грамадзянскасці – гэта важная задача школы.

Зыходзячы з «Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі Рэспублікі Беларусь» грамадзянскасцю з'яўляецца якасць асобы, арыентаваная на годнае, адказнае і сацыяльна значнае выкананне сацыяльных роляў. Змест выхавання па фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму асобы арыентавана на засваенне агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, культурных, духоўных традыцый беларускага народа, ідэалогіі беларускай дзяржавы, прававых ведаў, фарміраванне гатоўнасці да выканання грамадзянскага абавязку, прававой адказнасці.

Мэтай фарміравання асноў грамадзянскасці навучэнцаў з'яўляецца арганізацыя сістэмы мэтанакіраванага ўздзеяння па фарміраванні грамадзянскасці як уласцівасці асобы.

Рэалізацыя гэтай мэты залежыць ад вырашэння канкрэтных задач:

  • прывіццё павагі да сімвалаў суверэннасці народа і дзяржавы – Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, заснаваных на гераічнай і поўнай драматызму гісторыі беларускага народа; выхаванне разумення, што пад гэтым гербам і сцягам новыя пакаленні будуць будаваць высокаразвітую Рэспубліку Беларусь, роўную сярод дзяржаў сусветнай супольнасці;
  • выхаванне любові і прыхільнасці да сям'і, роднаму дому, школе, роднай вуліцы, гораду, сялу;
  • прывіццё глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычаяў, культуры свайго народа;
  • выхаванне беражлівага стаўлення да народнага здабытку, разумнага выкарыстання яго матэрыяльных каштоўнасцяў;
  • выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну – Рэспубліку Беларусь;
  • прывіццё любові і павагі да беларускай і рускай моў як дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь;
  • фарміраванне беражлівых адносін да роднай прыроды;
  • далучэнне вучняў да культуры сваёй Радзімы;
  • выхаванне павагі да людзей працы, да абаронцаў Айчыны;
  • развіццё гуманных пачуццяў міласэрнасці і спагады да ветэранаў вайны і працы, сем'яў загінуўшых абаронцаў Айчыны, састарэлым людзям;
  • фарміраванне ў хлопчыкаў маральна-псіхалагічнай і фізічнай гатоўнасці да абароны Рэспублікі Беларусь;
  • развіваць цікавасць да даступным дзіцяці з'явам грамадскага жыцця, традыцыям.

Працу па грамадзянскаму станаўленню асобы, фарміраванню грамадзянскіх якасцей, грамадзянскай пазіцыі варта пачаць як мага раней: у сям'і, у дзіцячым садзе і працягнуць у школе.

У працэсе фарміравання асноў грамадзянскасці ў навучэнцаў варта выкарыстоўваць разнастайнасць сродкаў і формаў працы, якія б ўскладняліся з класа ў клас і напаўняліся новым зместам.

Увядзенне школьнікаў у сістэму грамадскіх адносін ёсць працэс выхавання ў іх культуры адносін да свайго народа (нацыі) і іншым народам (нацыям), да сваёй малой радзімы, краіны, дзяржавы і грамадства ў цэлым. Мэтай (вынікам) грамадзянскага выхавання з'яўляецца грамадзянская пазіцыя асобы.

Фарміраванне асноў грамадзянскасці школьнікаў ажыццяўляецца праз зносіны з настаўнікам, аднагодкамі, дарослымі.

Найбольш зручнымі формамі арганізацыі выхаваўчага працэсу па фарміраванні грамадзянскай пазіцыі з’яўляюцца:

 

  • гутаркі, класныя і інфармацыйныя гадзіны;
  • тэматычныя ранішнікі, правядзенне сумесных святаў з бацькамі;
  • урачыстыя лінейкі, урокі мужнасці,
  • экскурсіі, мэтавыя прагулкі, гульні грамадзянска-патрыятычнага зместу;
  • конкурсы, віктарыны, выставы дзіцячай творчасці;
  • сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчынна вайны і працы, знакамітымі землякамі;
  • сацыяльныя акцыі, аперацыі;
  • праца з дзіцячымі грамадскімі арганізацыямі (акцябраты, БРПА, БРСМ).

 

Сярод выхаваўчых тэхналогій найбольшае выкарыстанне атрымалі наступныя:

Педагогіка супрацоўніцтва – можа разглядацца як адукацыйная і як выхаваўчая тэхналогія. Педагогіку супрацоўніцтва можна вылучыць сярод усіх астатніх таму, што яе ідэі ўвайшлі амаль ва ўсе сучасныя педагагічныя тэхналогіі. Мэтавымі арыентырамі дадзенай тэхналогіі з’яўляюцца:

  • пераход ад педагогікі-патрабавання да педагогікі-зносін;
  • гуманна-асобасны падыход да дзіцяці;
  • адзінства адукацыі і выхавання.

Канцэптуальныя палажэнні педагогікі супрацоўніцтва адлюстроўваюць  важныя тэндэнцыі, па якіх развіваецца выхаванне ў сучаснай школе:

  • пастаноўка асобы вучня ў цэнтр усёй выхаваўчай сістэмы;
  • гуманістычная арыентацыя выхавання, фарміраванне агульначалавечых каштоўнасцей;
  • развіццё творчых здольнасцей дзіцяці, яго індывідуальнасці;
  • адраджэнне нацыянальных культурных традыцый;
  • спалучэнне індывідуальнага і калектыўнага выхавання.

Гуманна-асобасная тэхналогія Ш. А. Аманашвілі – мэтавая арыентацыя:

  • садзейнічаць станаўленню, развіццю і выхаванню дзіцяці праз раскрыццё яго асобасных якасцей;
  • развіццё і станаўленне пазнавальных магчымасцей вучняў;
  • ідэал выхавання – самавыхаванне.

Але выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі нельга забываць доўно вядомыя, тыя, якія  выдатна зарэкамендавалі сябе ў практыцы выхаваўчай работы. Напрыклад,  тэхналогіі калектыўнага творчага выхавання І. П. Іванова, тэхналогіі гуманнага калектыўнага выхавання В. а. Сухамлінскага. Нягледзячы на тое, што гэтыя тэхналогіі былі распрацаваны больш за паўстагоддзя назад, іх змест застаўся актуальны і ў нагшы дні.

Тэхналогія калектыўнага творчага выхавання І. П. Іванова -  гэта такая арганізацыя сумеснай дзейнасці дарослых і дзяцей, пры якой усе ўдзельнічаюць у калектыўнай творчасці і аналізе вынікаў.

Канцэптуальныя ідэі, прынцыпы:

  • ідэя ўключэння дзяцей у паляпшэнне акаляючага свету;
  • ідэя сумеснага ўдзелу дзяцей у выхаваўчым працэсе;
  • калектыўна-дзейнасны падыход да выхавання: калектыўнае мэтавызначэнне, калектыўная арганізацыя дзейнасці, калектыўная творчасць, арганізацыя спаборніцтва і гульні ў жыццядзейнасці дзяцей;
  • комплексны падыход да выхавання;
  • асобасны падыход .

Тэхналогіі гуманнага калектыўнага выхавання В. А. Сухамлінскага – ідэі і прынцыпы:

  • у выхаванні няма галоўнага і другараднага;
  • выхаванне – гэта перш за ўсё чалавеказнаўства;
  • эстэтычны, эмацыянальны пачатак у выхаванні: увага да прыроды, прыгажосці роднай мовы, эмацыянальная сфера духоўнасціжыцця і зносін дзяцей, пачуццё здзіўлення;
  • прынцып адзінства: навучання і выхавання, навуковасці і даступнасці, строгасці і дабрыні, розных метадаў;
  • культ Радзімы, працы, маці, кнігі;
  • асноўныя каштоўнасці: сумленне, дабро, справядлівасць.

Адным з важных шляхоў удасканалення выхаваўчай работы ў адукацыйнай установе з’яўляецца асваенне педагогам-практыкам прадуктыўных педагагічных ідэй. Выкарыстанне педагагічных, выхаваўчых тэхналогій дазваляе напоўніць выхаваўчы працэс канкрэтным зместам. Адукацыя – гэта не толькі веды, уменні і навыкі. Гэта яшчэ і выхаванне, развіццё асобы, яе сацыялізацыя

 

  1. Выкарыстанне магчымасцей дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў.

                                                                           Усава А.В.

 

  1. Эфектыўныя формы работы па фарміраванню грамадзянскай і патрыятычнай свядомасці навучэнцаў.

                                                                        З вопыту работы.

                                                                        Класны кіраўнік 9 класа Бародзіч Г.А.

 

Практычная частка

  1. Абмен вопытам работы. Наведванне і аналіз пазакласных мерапрыемстваў.
  2. Стварэнне метадычнай скарбонкі са сцэнарыямі выхаваўчых мерапрыемстваў
свернуть