Оздоровление

Не успел пролететь сентябрь, а школьники уже напоминают родителям про предстоящие осенние каникулы. Такое нетерпение объяснимо, ведь воспоминания о летних днях еще свежи, тем более, что отдых будет более приятным, если его правильно спланировать.

Увага! Увага! Увага!

Дзіцячы аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем “Цікава пра Беларусь”, які будзе дзейнічаць на базе  дзяржаўнай установы адукацыі “Дубраўская сярэдняя  школа” у перыяд з 31 кастрычніка па 5  лістапада 2022 года,  запрашае навучэнцаў нашай школы цікава  і з карысцю правесці разам з намі свае  восеньскія канікулы.

 Ідэя змены – даведацца цікавыя падзеі, факты пра Беларусь праз гульню-падарожжа: віртуальныя і рэальныя экскурсіі. У кожны з 6 дзён будзе арганізавана падарожжа на пэўную тэму: “Беларусь сучасная”, “Беларусь гераічная”, ”Беларусь спартыўная”, “Краязнаўчы прыпынак” і іншыя.

Для камплектацыі атрадаў аб’яўляем набор юных вандроўнікоў-падарожнікаў агульнай колькасцю 20 чалавек.

    Напрыканцы змены будуць падведзены вынікі. За актыўны ўдзел у інтэлектуальных, творчых, забаўляльных і спартыўных мерапрыемствах, ёсць магчымасць атрымаць узнагароду-падарунак.

У нас вас чакаюць:

  • збалансаванае харчаванне;
  • гульнявая забаўляльная праграма;
  • цікавыя адкрыцці;
  • спартыўныягульні, прагулкі, экскурсіі;
  • яркія і незабыўныя ўспаміны!